.50 Action Express (таксама .50 AE, 12.7 x 33, 12,7×32,6 мм) — патрон калібру 12,7 мм, распрацаваны ў 1988 годзе для ізраільскага пісталета Desert Eagle. Адзін з самых магутных унітарных пісталетных патронаў у свеце. Мае тупаканцовую кулю, з-за якой дадзены патрон валодае вялікім спыняючым дзеяннем.