<< Intel 80386 >> Цэнтральны працэсар | |
Мікрапрацэсар Intel 80386 | |
Вытворчасць: | з 17 кастрычніка 1985 па верасень 2007[1][2] |
Вытворцы: | |
Частата ЦП: | 12—40 МГц |
Тэхналогія вытворчасці: |
1.5—1.0 мкм |
Наборы інструкцый: | x86 |
Раздым: | PGA132, PQFP132, TQFP144 |
Intel 80386 (таксама вядомы як i386 ці проста 386) — 32-бітны x86-сумяшчальны працэсар трэцяга пакалення фірмы Intel, прэзентаваны 17 кастрычніка 1985 года. Гэты працэсар быў першым 32-разрадным працэсарам для IBM PC-сумяшчальных ПК. Выкарыстоўваўся пераважна ў настольных і партатыўных ПК. У цяперашні час пераважна ўжываецца ў кантролерах, а таксама ў бытавой тэхніцы.