AKB48

AKB48
Выява лагатыпа
«AKB48» выступаюць на «J!-ENT LIVE»: Ацуко Маэда і Мінамі Такахашы ў цэнтры.
«AKB48» выступаюць на «J!-ENT LIVE»: Ацуко Маэда і Мінамі Такахашы ў цэнтры.
Асноўная інфармацыя
Жанры J-pop і bubblegum music[d][1]
Гады з 2005
Краіны
Адкуль Akihabara[d]
Мова песень японская
Лэйблы King Records[d] і Defstar Records[d]
Склад
akb48.co.jp (яп.)
akb48.com.cn
akb48korea.co.kr
toyota-team8.jp
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«AKB48» (эйкэйбі́ фотіэ́йт, яп.: э:кэ:бі: фо:ціэйто) — японская дзявочая поп-група з горада Токіа. Яна была заснавана вядомым паэтам-спеўнікам і прадзюсарам Ясусі Акімота[4][5][6], які з’яўляецца аўтарам тэкстаў ўсіх іх песень.

Гурт названы ў гонар такійскага квартала Акіхабара, які для сцісласці называюць проста «Акіба». Ў Акіхабаре, на восьмым паверсе магазіна «Don Quijote», размешчаны ўласны тэатр групы[7].

Гурт быў створаны на базе гэтага тэатра ў 2005 годзе. Ідэя Акімота складалася ў тым, каб стварыць групу, прыхільнікі якой маглі б папросту наведаць тэатр і ўбачыць сваіх куміраў[4][5]. Група і цяпер выступае там амаль кожны дзень[6], але зараз жадаючых пайсці столькі, што квіткі распаўсюджваюцца толькі праз латарэю.

Гурт занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як «самая шматлікая поп-група» ў свеце[8][9]. У цяперашні час яна складаецца з чатырох «каманд»: «Team A», «Team K», «Team B» і «Team 4», і ўсяго ў групе 59 дзяўчын (па стане на 2 верасня 2011 года)[10].

Папулярнасць групы ў Японіі дасягнула фенаменальных вышынь. Апошнія дзесяць сінглаў гурта дасягнулі першага месца ў штотыднёвым чарце кампаніі Арыкон[11], прычым два іх сінгла сталі самымі прадаванымі за ўвесь 2010 год[12], яшчэ два за ўсю першую палову 2011 года[13], а апошнія два паставілі рэкорд сутачных продажаў. Ні адзін сінгл да гэтага ў Японіі не прадаваўся мільённым накладам за адзін дзень, а групе гэта ўдалося ўжо двойчы[14].

  1. http://akirathedon.com/blobblog/watch-akb48-heavy-rotation/
  2. http://www.akb48.co.jp/about/members/detail.php?mid=63
  3. http://www.akb48.co.jp/about/members/detail.php?mid=290
  4. а б What is AKB48? / AKB48 (Official)(нявызн.). AKB48 (14 лютага 2011). Праверана 2 лістапада 2011.
  5. а б Japanese Idol Group AKB48 to Perform at MIPCOM(нявызн.)(недаступная спасылка). Reuters (28 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
  6. а б Girl idol group about mass exposure, fans(нявызн.). The Japan Times. The Japan Times Inc. (24 жніўня 2010). Праверана 2 лістапада 2011.
  7. AKB48 Official Site|Where to see them(нявызн.)(недаступная спасылка). AKB48. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2008. Праверана 2 лістапада 2011.
  8. AKB48 is officially the world's biggest group(нявызн.)(недаступная спасылка) (15 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 2 лістапада 2011.
  9. Guinness Worlds Records - Largest pop group(нявызн.). Guinness World Records. Праверана 2 лістапада 2011.
  10. AKB48公式サイト|メンバー情報(нявызн.)(недаступная спасылка). AKB48. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2006. Праверана 2 лістапада 2011.
  11. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак oriconcdsingle няма тэксту
  12. シングル年間ランキング-ORICON STYLE ランキング(нявызн.). Oricon Inc.. Праверана 2 лістапада 2011.
  13. AKB48 :上半期売り上げ前年2.5倍の66億円 オリコン2冠(нявызн.). Mainichi Shimbun Digital Co., Ltd.. MANTANWEB (22 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
  14. AKB48、2作連続“初日ミリオン” 初日売上歴代最高の104.6万枚(нявызн.). Oricon Inc. (26 кастрычніка 2011). Праверана 2 лістапада 2011.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne