Adobe | |
---|---|
Тып | Публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NASDAQ і Лонданская фондавая біржа |
Заснаванне | 28 лютага 1982 |
Заснавальнікі | Джон Уорнак і Чарлз Гешке |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | Вытворчасць праграмнага забеспячэння |
Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне[2] |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Marketo[d][5] і Adobe Creative Cloud[d] |
Сайт | adobe.com (англ.) (ням.) (фр.) |
Adobe Inc. (Эдо́ўбі) — амерыканская кампанія са штаб-кватэрай у Сан-Хасэ, Каліфорнія. Adobe спецыялізуецца на праграмах для стварэння і публікацыі шырокага спектру кантэнту, уключаючы графіку, фатаграфіі, ілюстрацыі, анімацыю, мультымедыя, відэа, кінафільмы і друк. Сярод флагманскіх прадуктаў кампаніі вылучаюцца праграма для рэдагавання выяў Adobe Photoshop, праграма для рэдагавання вектарнай графікі Adobe Illustrator, фармат файла PDF і праграма для працы з ім Adobe Reader. Шэраг прадуктаў ад Adobe прапануецца як частка SaaS-сэрвіса Adobe Creative Cloud.
Adobe была заснаваная ў снежні 1982 года Джонам Уорнакам і Чарльзам Гешке, якія пакінулі Xerox PARC для працы над мовай апісання старонак PostScript.[6] У 1985 годзе кампанія Apple Computer атрымала ліцэнзію на PostScript для выкарыстання ў сваіх прынтарах LaserWriter, што стала пачаткам рэвалюцыі ў настольных выдавецкіх сістэмах.[7] Пазней Adobe распрацоўвала анімацыйную платформу Adobe Flash, набытую у кампаніі Macromedia, праграму рэдагавання відэа Adobe Premiere, платформу для лоў-код (англ.: low-code) вэб-распрацоўкі Adobe Muse.
Станам на 2022 год Adobe мела больш за 26 000 супрацоўнікаў па ўсім свеце.[6] Кампанія лічыцца дамінуючай у сферы распрацоўкі дызайнерскіх і крэатыўных праграм.[8][9]