Aphex Twin

Aphex Twin
англ.: Richard D. James
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 жніўня 1971(1971-08-18)[1][2] (53 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі DJ producer, club DJ, кампазітар, дыджэй, electronic musician, музыкант
Інструменты фартэпіяна, сінтэзатар, drum machine[d], камп’ютар і music sequencer[d]
Жанры электронная музыка[3], тэхна[4], intelligent dance music[d][3], эмбіент[3], эксперыментальная музыка[d], ambient techno[d][3], acid techno[d][3] і drill and bass[d][3]
Псеўданімы
  • AFX
  • Blue Calx
  • Bradley Strider
  • Caustic Window
  • GAK
  • Phonic Boy on Dope
  • Polygon Window
  • Power-Pill
  • Q-Chastic
  • Smojphace
  • Soit-P.P.
  • The Dice Man
  • The Tuss
  • user18081971
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
drukqs.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Дэвід Джэймс (нар. 18 жніўня 1971 года), больш вядомы як Aphex Twin і значна менш як AFX ― брытанскі музыкант, кампазітар і дыджэй ірландскага паходжання. Знакаміты сваімі своеасаблівымі працамі ў такіх электронных стылях, як джангл, тэхна і эмбіент. Музычныя журналісты такіх выданняў, як Mixmag, The New York Times, NME, Fact, Clash і The Guardian называлі Джэймса адным з найбольш уплывовых і важных артыстаў сучаснай электроннай музыкі.

Вырасшы ў Корнуале, Джэймс пачаў дыджэіць на бясплатных вечарынах і клубах свайго рэгіёна ў ранніх 80-х, а пазней — на пляцоўках па ўсім Вест-Кантры. Яго дэбютны EP Analogue Bubblebath быў выдадзены ў 1991 годзе на лэйбле Mighty Force Records. Гэты рэліз прынёс аўтару прызнанне і паслядоўнікаў: ён пачаў выступаць у тэхна-клубах і рэйвах па ўсёй Вялікабрытаніі і кантынентальнай Еўропе. У тым жа годзе Джэймс стаў сузаснавальнікам лэйблу Rephlex Records.

Яго дэбютны альбом Selected Ambient Works 85–92 1992 года, які выйшаў на бельгійскім лэйбле Apollo, атрымаў значна большае прызнанне ад крытыкаў. У гэтым жа годзе ён таксама з’явіўся ва ўплывовай кампіляцыі Warp Records Artifical Intelligence. У наступным годзе ён падпісаўся на Warp і выпусціў альбомы, якія трапілі ў чарты, ...I Care Because You Do (1995) і Richard D. James Album (1996) і сінглы з топ-40, як On (1993), Come to Daddy (1997), Windowlicker (1999). Музычныя жа кліпы на песні Come to Daddy і Windowlicker, знятыя Крысам Канінгемам, прыцягнулі да музыкі шырокую міжнародную ўвагу.

Пасля выпуску Drukqs у 2001, Джэймс страціў некалькі гадоў на музычныя рэлізы на сваім уласным лэйбле Rephlex label, уключаючы серыю з 11 міні-альбомаў Analord і пару рэлізаў 2007 года пад назвай the Tuss. У 2014 годзе ён зрабіў даступным раней невыпушчаны лонг-плэй 1994 года Caustic Window пад аналагічным псеўданімам. Болей чым праз год ён вярнуўся з альбомам Syro, за які атрымаў Грэмі ў катэгорыі «найлепшы электронны/танцавальны альбом». З таго часу ён выпусціў EP Cheetah (2017) і Collapse (2018), якія трапілі ў чарты.

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Aphex Twin // The Fine Art Archive — 2003.
  3. а б в г д е Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.
  4. Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne