Atlas V | |
![]() | |
Atlas V 551 з New Horizons стартуе з мыса Канаверал 19 студзеня 2006 | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | ![]() |
Сямейства | Atlas |
Прызначэнне | ракета-носьбіт |
Распрацоўшчык | ULA, Lockheed Martin |
Вытворца | ULA, Lockheed Martin |
Кошт запуску | $110–153 млн у 2016 |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | 2 |
Даўжыня | 58,3 м |
Дыяметр | 3,81 м |
Стартавая маса | 334,5—590 т |
Вага, якая закідваецца | На НАА: 9,8—18,8 т[1] На ГПА: 4,75—8,9 т |
Гісторыя запускаў
| |
Стан | Запускаецца, вытворчасць скончана |
Месцы запуску | Канаверал, SLC-41 Вандэнберг, SLC-3E |
Лік запускаў | 97 |
- паспяховых | 97 |
- няўдалых | 0 |
Першы запуск | 21 жніўня 2002 |
«Atlas V» (Атлас 5) — аднаразовая ракета-носьбіт і пятая асноўная версія ў сямействе ракет-носьбітаў Atlas. Першапачаткова распрацаваная Lockheed Martin, цяпер кіруецца United Launch Alliance (ULA), сумесным прадпрыемствам Lockheed Martin і Boeing. Atlas V таксама з’яўляецца істотнай ракетай-носьбітам у праектах НАСА, выкарыстоўваючыся для запускаў навуковых спадарожнікаў і міжпланетных апаратаў агенцтва. У жніўні 2021 года ULA абвясціла, што вытворчасць Atlas V будзе спынена, і ўсе 29 астатніх запускаў былі прададзеныя.[2]
Кожная ракета-носьбіт Atlas V складаецца з дзвюх асноўных ступеней. Рухавіком першай ступені з’яўляецца расійскі РД-180 вытворчасці «Энергамаш», які працуе на газе і вадкім кіслародзе. Разгонная ступень Centaur абсталявана адным ці двума амерыканскімі рухавікамі RL10 вытворчасці Aerojet Rocketdyne і працуе на вадкім вадародзе і вадкім кіслародзе. Апцыянальная верхняя ступень Star 48 выкарыстоўвалася ў місіі New Horizons у якасці трэцяй ступені. Акрамя таго большасць канфігурацый ракеты выкарыстоўвае цвердапаліўныя паскаральнікі. Першапачаткова выкарыстоўваліся AJ-60A, але ў лістападзе 2020 года яны былі заменены на графітава-эпаксідныя рухавікі (GEM 63). Стандартныя абцякальнікі карыснай нагрузкі — 4.2 ці 5.4 м у дыяметры з рознай даўжынёй.[3]
<ref>
; для зносак Verge
няма тэксту<ref>
; для зносак atlasvuserguide2010
няма тэксту