Audi A4

Audi A4 (бел.: Аўдзі А4) — сямейства аўтамабіляў сярэдняга класа, якое выпускаецца кампаніяй Audi. У мадэльным шэрагу кампаніі — з 1994 года. Папярэднік — Audi 80.

З пачатку выпуску змянілася пяць пакаленняў: B5 (1994—2001), B6 (2001—2004), B7 (2004—2008), B8 (2007—2015), B9 (2015—2024).

У сакавіку 2023 года кіраўніцтвам маркі была анансавана змена сістэмы наймення мадэляў: цотныя лікі далей будуць выкарыстоўвацца для электрамабіляў, няцотныя — для машын з рухавікамі ўнутранага згарання[1]. Такім чынам, седан і ўніверсал генерацыі B10, прадстаўленыя ўлетку 2024 года, былі выпушчаныя як «Audi A5»[2].

  1. "Exklusiv: Audi bestätigt einschneidende Veränderung"(ням.). AutoBild. 2009-02-17. Праверана 2024-07-31.
  2. Roland Hildebrandt. Audi: Die neue Modellpalette in der Übersicht (ням.). de.motor1.com (16 сакавіка 2023). Праверана 31 ліпеня 2024.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne