Аўстралапітэк афрыканскі (лац.: Australopithecus africanus) — вымерлы від аўстралапітэка, сямейства гамінідаў, які жыў каля 3,5—2,4 мільёна гадоў таму[1]. У адрозненне ад афарскага аўстралапітэка меў больш малпападобны шкілет, але больш аб’ёмны чэрап. Асноўныя месцазнаходжанні астанкаў гэтага віду — вапняковыя пячоры Паўднёвай Афрыкі: Таўнг (1924), Стэркфантэйн (1935), Макапансгат (1948), Глэдзісвэйл (1992)[2].