Avenged Sevenfold | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | метал, металкор, хэві-метал, новая хваля амерыканскага хэві-метала[d], прагрэсіўны метал і хард-рок |
Гады | з 1999 — па гэты час |
Краіна | ЗША |
Горад | Хантынгтан-Біч, Каліфорнія |
Адкуль | акруга Орындж |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Warner Bros. Records[d], Capitol Records, Hopeless Records[d], Warner Music Group, Good Life Recordings[d] і Warner Records Inc.[d] |
Склад | |
Былыя ўдзельнікі |
Justin Meacham Dameon Ash Mark Mallete The Rev † Mike Portnoy Arin Ilejay |
avengedsevenfold.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Avenged Sevenfold» (часам скарочана A7X) — амерыканскі метал-гурт з Хантынгтан-Біч, утвораны ў 1999 годзе.
Удзельнікамі гурта з’яўляюцца вакаліст М. Шэдаўс, рытм-гітарыст і бэк-вакаліст Закі Вэнджэнс, гітарыст і бэк-вакаліст Сіністэр Гейтс, бас-гітарыст Джоні Крайст і барабаншчык Brooks Wackerman.
На сённяшні дзень, Avenged Sevenfold выпусцілі сем студыйных альбомаў, адзін канцэртны альбом, зборнік, DVD і дваццаць пяць сінглаў. Сам гурт атрымаў шмат добрых водгукаў і быў абвешчаны адным з лідараў і ключавых гуртоў новай хвалі амерыканскага хэві-металу і заняў другое месца ў дзясятцы «Ultimate Guitar’s» «Top Ten Bands of the Decade».