BMW M1

BMW M1 (E26)
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19781981
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
3453 см3 BMW M88/1 l6[1]
5-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4361 мм
Шырыня: 1824 мм
Вышыня: 1140 мм
Колавая база: 2600 мм[1]
Каляіна пярэдняя: 1530 мм
Каляіна задняя: 1558 мм
Маса: 1300 кг
На рынку
Іншае
Аб'ём бака: 2х58 л
Дызайнер: Джарджэта Джыюджыяра  (англ.)

BMW M1 — спорткар, што выпускаўся BMW у перыяд з 1978 па 1981 год. Усяго было выпушчана 456 экзэмпляраў[2], з іх 20 прынялі ўдзел у чэмпіянаце BMW M1 Procar Championship.

БМВ М1 (E26) уяўляе сабой спартыўны аўтамабіль вытворчасці нямецкага аўтавытворцы BMW у перыяд з 1978 па 1981 год.

У канцы 1970-х гадоў, італьянскі вытворца Ламбаргіні заключыў пагадненне з BMW на пабудову і вытворчасць гоначных аўтамабіляў у дастатковай колькасці для амалагацыі[3][4], але паўстаў канфлікт, што заахвоціла BMW вырабляць машыны самой. BMW M1 быў адзіным сярэднематорным аўтамабілем BMW масавай вытворчасці. Бензінавы рухавік з М88/1 — 3.5 літровы 6-цыліндравы з механічным упырскам паліва Kugelfischer. Версія гэтага матора была пазней выкарыстана ў Паўднёва-афрыканскай версіі BMW 745i (209 экзэмпляраў было пабудавана ў перыяд паміж 1984 і 1986), а таксама Е24 BMW М6/M635CSi і БМВ М5 Е28[5]. Рухавік меў шэсць асобных дросельных органаў, чатыры клапаны на цыліндр і магутнасць 277 к. с. (204 кВт) у дарожным варыянце, максімальная хуткасць 260 км/г (162 міль/г). Турбіраваныя гоначныя версіі былі здольныя выдаваць каля 850 к. с. (634 кВт).

  1. а б Norbye, Jan P. (1984). "BMW Goes Racing: Motorsport, Engines, Adventures". BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL USA: Publications International. pp. 186–189. ISBN 0-517-42464-9.
  2. Webster, Larry (June 2014). "BMW M1 Procar". Road & Track. 65 (9): 66–69.
  3. New and Used Cars. BMW M1 (1978-1981) CAR HISTORY(недаступная спасылка). Is-it-a-lemon.com. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2011. Праверана 3 кастрычніка 2010.
  4. BMW (E26) M1(недаступная спасылка). Qv500.com. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2010. Праверана 3 кастрычніка 2010.
  5. Interone Worldwide GmbH. bmw.de. bmw.de (27 чэрвеня 2008). Праверана 3 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne