BMW E53

BMW X5 (E53)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
5-хутк. МКПП
6-хутк. МКПП
5-хутк. АКПП
6-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4667 мм
Шырыня: 1872 мм
Вышыня: 1715 мм
Колавая база: 2820 мм
Каляіна пярэдняя: 1576 мм
Каляіна задняя: 1576 мм
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: E39
Сегмент: J-сегмент
Іншае
Дызайнер: Крыстафер Чэпман
Крыс Бэнгл  (англ.)

BMW X5 — сярэднепамерны красовер ад нямецкага аўтавытворцы BMW. Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1999 годзе на аўтасалоне ў Дэтройце. Літара «Х» азначае, што аўтамабіль мае поўны прывад, а лічба «5» — што базай паслужыла 5-я серыя (BMW E39), аднак X5 карацей E39, але пры гэтым вышэй і шырэй. Кузаў Е53 нагадвае BMW E46 Touring. Машына прыстасаваная для язды па ўсіх тыпах дарожнага пакрыцця, гэтым яна абавязана вялікаму клірансу і пастаяннаму прываду на ўсе колы.

BMW Х5 Е53 быў распрацаваны ў той час, калі BMW Group ўжо належаў брэнд Land Rover і  таму ён мае шмат агульных кампанентаў і канструкцыю з Range Rover L322, у прыватнасці сістэму Hill Descent і Off Road, а таксама рухавік і электронныя сістэмы ад BMW E39. У адрозненне ад Range Rover, першы X5 быў распрацаваны ў якасці спартыўнага аўтамабіля, і яго пазадарожныя магчымасці значна менш, чым у Land Rover.

Машына выпускалася на заводзе ў горадзе Спартанберг, Паўднёвая Караліна (ЗША), як для амерыканскага, так і для еўрапейскага рынку. У ЗША продаж стартаваў у 1999 годзе, а ў Еўропе ў 2000. Разам са з’яўленнем малодшага брата (X3) у 2003 годзе быў абноўлены і X5. Машына атрымала новыя пярэднія фары і заднія ліхтары, рашотку радыятара і злёгку зменены капот і новыя рухавікі 4.4 л (valvetronic ад BMW E65) і дызельны 3,0 л 218 к. с.

У 2006 годзе вытворчасць машыны ў кузаве E53 была спынена ў сувязі з пастаноўкай на канвеер наступнага пакалення E70, якое паступіла ў продаж у ЗША зімой 2006/2007, а ў Еўропе вясной 2007 года.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne