BMW Isetta — легкавы аўтамабіль асабліва малога класа, які выпускаўся кампаніяй BMW з 1955 па 1962 год па ліцэнзіі кампаніі ISO. Выраблена 161.728 асобнікаў.
Машына была невялікай і даволі таннай і карысталася вялікай папулярнасцю ў якасці гарадскога аўтамабіля. Дзякуючы гэтаму вытворчасць «Ізэтты» дазволіла паправіць фінансавае становішча BMW — канцэрн быў выратаваны ад банкруцтва.