Babymetal

Babymetal
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-музыка, спід-метал[d], дэз-метал, паўэр-метал, J-pop і kawaii metal[d]
Краіны
Адкуль Токіа
Лэйблы Toy's Factory[d] і BMD Fox Records[d]
Кіраўнік KOBAMETAL[d]
Склад
babymetal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Babymetal» (яп.: ベビーメタル «Бэбіметал») «стылізавана як BABYMETAL» — японскі вакальна-танцавальны каваі-метал-гурт. Іх гуказапісвальная кампанія вызначае стыль гурта як «каваі-метал». У складзе гурта дзве ўдзельніцы — Su-metal (Судзука Накамота) і Moametal (Моа Кікуці).Раней трэцяй удзельніцай гурта была Yuimetal (Юі Мідзуна), але 19 кастрычніка 2018 года на афіцыйным сайце гурта з’явілася паведамленне аб тым, што Юі пакінула гурт з-за дрэннага стану яе здароўя, пасля яе адсутнасці на жывых выступах са снежня 2017 года. У 2019 годзе гурт прадставіў трох бэк-танцораў, якія называюцца «Мсціўніцы» (англ.: The Avengers), якія выступалі па чарзе на кожным канцэртным шоу, утвараючы трыа з Moametal і Su-metal. На жывых выступах разам з гуртом выступаюць сесійныя музыкі, вядомыя як «Kami Band». 3 кастрычніка 2021 года гурт абвясціў аб канцы 10-годдзя Babymetal, але наўпрост не заявіўшы пра ўзяты перапынак або закрыццё гурта[1][2].

  1. Войдите на Facebook (руск.). Facebook. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021.
  2. BABYMETAL ends an era, only the FOX GOD knows when they'll be back (англ.). JROCK NEWS. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne