Bethesda Softworks, LLC | |
---|---|
Тып | Таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 1986 |
Заснавальнікі | Christopher Weaver[d][1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Роквіл (Мэрыленд) |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Владка Анданаў, Тод Говард |
Галіна | Камп’ютарныя гульні |
Прадукцыя | The Elder Scrolls, Fallout 3 |
Матчына кампанія | ZeniMax Media |
Даччыныя кампаніі | Bethesda Game Studios |
Сайт | bethsoft.com |
Bethesda Softworks LLC — прыватная кампанія, распрацоўшчык і выдавец забаўляльнага інтэрактыўнага забеспячэння пачынаючы з 1986 года, калі кампанію заснаваў Крыстафер Вівер у Бетэсдзе, штат Мэрыленд. Належыць ZeniMax Media. Цяпер размяшчаецца ў Роквіле, штаце Мэрыленд і маюць доўгую гісторыю распрацоўкі і выданні PC і кансольных гульняў.
Па распрацоўцы ролевых гульняў, гонак, мадэляванню і сімулятарам Bethesda Softworks займаюць адно з вядучых месцаў у свеце.
Кампанія Bethesda вядомая, у першую чаргу, як распрацоўшчык серыі ролевых гульняў The Elder Scrolls, а таксама пастапакаліптычнай РПГ Fallout 3, якая з’яўляецца працягам культавай серыі і да гэтага выпускалася Interplay і Black Isle Studios.
Bethesda — таксама выдавец дзвюх новых гульняў серыі Star Trek, Star Trek — Legacy (Для PC/Xbox 360) і Star Trek — Tactical Assault (для DS/PSP).[5]