Boeing 747-8 | |
---|---|
![]() | |
Тып | Boeing 747 і дзвюхпалубны самалёт[d] |
Распрацоўшчык | Boeing |
Вытворца | Boeing Commercial Airplanes[d] |
Першы палёт | 8 лютага 2010 |
Эксплуатанты | Lufthansa і Air China[d] |
Адзінак выраблена | 110 |
![]() |
Boeing 747-8 — двухпалубны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт, распрацаваны кампаніяй Boeing. Анансаваны ў 2005 годзе, гэты авіялайнер стаў апошняй версіяй серыі Boeing 747 з падоўжаным фюзеляжам, перапраектаваным крылом і палепшанай эканамічнай эфектыўнасцю. Boeing 747-8 з’яўляецца самым вялікім камерцыйным самалётам, пабудаваным у ЗША, а таксама самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце, перавысіўшы даўжыню Airbus A340-600 амаль на метр.