COVID-19 | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | U07.1 і U07.2 |
МКБ-10-КМ | U07.1 |
OMIM | 301051 |
DiseasesDB | 60833 |
MedlinePlus | 007768 |
MeSH | D000086382 |
![]() |
Каранавірусная інфекцыя COVID-19 (абрэвіятура ад англ.: coronavirus disease 2019), раней каранавірусная інфекцыя 2019-nCoV[1][2] — патэнцыйна цяжкая вострая рэспіраторная інфекцыя, якая выклікаецца каранавірусам SARS-CoV-2[3]. Уяўляе сабой небяспечнае захворванне[2], якое можа працякаць як у форме вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі лёгкай плыні[4][5], так і ў цяжкай форме[6], спецыфічныя ўскладненні якой могуць уключаць вірусную пнеўманію, што цягне за сабой востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром або дыхальную недастатковасць з рызыкай смерці[7][8].
Вакцынацыя з’яўляецца бяспечным і эфектыўным спосабам зніжэння рызык смерці ад захворвання, сімптаматычных выпадкаў і ўзнікнення самой інфекцыі[9][10]. Першы час у большасці выпадкаў (прыкладна ў 80 %) якое-небудзь спецыфічнае лячэнне не патрабавалася, а выздараўленне адбывалася само па сабе[4][11]. Цяжкія формы хваробы з большай верагоднасцю могуць развіцца ў пажылых людзей і ў людзей з пэўнымі захворваннямі, сярод якіх — астма, дыябет і сардэчныя захворванні. У цяжкіх выпадках прымяняюцца сродкі для падтрымання функцый жыццёва важных органаў[12].
Захворванне выклікаецца на новы вірус, у людзей да яго няма набытага імунітэту[13], таму да інфекцыі ўспрымальныя людзі ўсіх узроставых катэгорый. Распаўсюджваецца вірус паветрана-кропельным шляхам праз удыханне распылённых у паветры ў працэсе кашлю ці чхання кропель з вірусам, а таксама праз трапленне віруса на паверхні з наступным унясеннем у вочы, нос або рот. Сярод эфектыўных мер прафілактыкі — частае мыццё рук і выкананне правілаў рэспіраторнай гігіены[11].
Прыкладна ў 15% выпадкаў захворванне працякае ў цяжкай форме з неабходнасцю прымянення кіслароднай тэрапіі, яшчэ ў 5% стан хворых крытычны[14]. Глабальна па стане на 1 красавіка 2020 года лятальнасць захворвання ацэньваецца прыкладна ў 5%[3]. Паводле аналізу дадзеных па 1099 пацыентам па стане на 28 лютага ў 91,1% пацыентаў з COVID-19 дыягнаставалася пнеўманія. Паказчыкі з цягам часу могуць змяніцца.
У сувязі з эпідэміяй COVID-19 у 2020 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) аб’яўлена надзвычайная сітуацыя міжнароднага значэння ў галіне аховы здароўя, а рызыкі на глабальным узроўні ацэньваюцца як вельмі высокія[3][15]. Сітуацыя хутка развіваецца, штодня павялічваецца колькасць тых, хто захварэў і загінуўшых. Вядуцца розныя навуковыя і клінічныя даследаванні[3]. Многія навуковыя і медыцынскія выдавецтвы і арганізацыі падпісаліся пад заявай аб свабодным доступе і абмене інфармацыяй, што датычыцца новага захворвання[16].
11 сакавіка распаўсюджванне віруса было прызнана пандэміяй[17]. Гэтая эпідэмія з’яўляецца першай у гісторыі чалавецтва[18] пандэміяй, якая паддаецца кантролю[19]. СААЗ заклікала краіны да падрыхтоўкі бальніц, забеспячэння абароны медыцынскіх работнікаў і да рашэння аб неабходнасці прыняцця тых ці іншых мер сацыяльнага дыстанцыявання[20].