«Call Me Maybe» — песня канадскай спявачкі Карлі Рэй Джэпсен. Сінгл дасягнуў першага месца ў хіт-парадах шматлікіх краін свету, уключаючы ЗША (восем тыдняў на № 1 у «Billboard Hot 100»)[2][3], Канаду (№ 1 у «Canadian Hot 100»)[4], Аўстралію, Бразілію, Венесуэлу, Чэхію, Данію, Фінляндыю, Францыю, Венгрыю, Ірландыю, Іспанію, Польшчу, Новую Зеландыю, Швейцарыю, ПАР і інш. Кліп на сінгл «Call Me Maybe» мае 262 мільёна праглядаў на YouTube. 14 красавіка 2012 года песня «Call Me Maybe» узначаліла брытанскі чарт «UK Singles Chart»[5]. Відэакліп гэтай песні 17 чэрвеня 2012 года ў Таронта атрымаў 4 намінацыі на канадскую музычную прэмію «MuchMusic Video Awards» 2012 года[6] і выйграў у трох: у катэгорыях «Video of the Year», «UR Fave Video» і «Most Streamed Video»[7].
- ↑ а б в SOCAN Public Repertoire Праверана 26 жніўня 2023.
- ↑ Billboard Hot 100 History
- ↑ Trust, Gary (2012-06-13). "Carly Rae Jepsen Hits No. 1: 'Call' Connects Atop Hot 100". Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана 2012-06-13.
- ↑ Canadian Hot 100 History
- ↑ UK Singles Chart,All The Number One Singles
- ↑ Robson, Jenna. CARLY EARNS 4 MMVA NOMINATIONS! (нявызн.)(недаступная спасылка). Carly Rae Music. 604 Records (16 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012. Праверана May 17, 2012.
- ↑ Bliss, Karen. Carly Rae Jepsen, Justin Bieber Light Up MuchMusic Awards (нявызн.). Billboard (18 чэрвеня 2012). Праверана 27 чэрвеня 2012.