Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Call of Duty: Modern Warfare 3 | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Infinity Ward, Sledgehammer Games[d], Raven Software[d] і Treyarch |
Выдаўцы | Activision і Square Enix[d] |
Частка серыі | Call of Duty |
Дата выпуску | 8 лістапада 2011 |
Жанр | шутар ад першай асобы[d] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Glen Schofield[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo DS, Wii[d], Xbox 360, PlayStation 3, Windows, macOS і Xbox One |
Гульнявы рухавік | IW Engine[d] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня[1] і шматкарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская[2], нямецкая[2], італьянская мова[2], іспанская[2], французская[2] і руская |
Носьбіты | аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Call of Duty: Modern Warfare 3» (скарачаецца да Modern Warfare 3, COD: MW3 і MW3) — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, сіквел «Call of Duty: Modern Warfare 2», восьмая гульня ў серыі «Call of Duty».
Прысвечана завяршэнню Трэцяй сусветнай вайны, якую развязалі Шэпард і Уладзімір Макараў. Гулец выступае ў ролі байцоў розных сусветных падраздзяленняў, ліквідуючы важных саўдзельнікаў Макарава і дапамагаючы Злучаным Штатам атрымаць верх у барацьбе з Уладзімірам Макаравым і яго саўдзельнікамі.
Гульня прадставіла шырокі выбар сучаснай сусветнай зброі і адзін з самых папулярных мультыплэераў свайго часу. Гульня актыўна падтрымлівалася студыяй-распрацоўшчыкам: неаднаразова выпускаліся абнаўленні з выпраўленнем памылак і недапрацовак, дадаткова выпушчана чатыры калекцыі-дапаўненні з новымі картамі, рэжымамі, і спецаперацыямі. Новы рэжым «Spec Ops» са спецыяльнымі заданнямі дазваляе гуляць у кааператыўным рэжыме на лакацыях сусвету «Modern Warfare». Ёсць рэжым гульні на шматкарыстальніцкіх картах «Call of Duty: Modern Warfare 3» з ботамі, дзе сам гуляючы (адзін або з напарнікам) карыстаецца крамамі і змагаецца з хвалямі ворагаў, кожная з якіх мацней папярэдніх.