Cardiocrinum | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||
|
Cardiocrinum — род цыбульных раслін з падсямейства Lilioideae сямейства Лілейных (Liliaceae).
Навуковая назва ўтворана ад грэчаскіх слоў і даслоўна перакладаецца — «Сэрцападобная лілія». Назва дадзена з-за сэрцападобнай формы лісця расліны.
Арэал знаходзіцца ў Азіі, на Далёкім Усходзе — Японскія астравы, Сахалін, Кітай (уключаючы Гімалаі).
Расліны гэтага роду гінуць пасля цвіцення, аднак вакол старой цыбуліны ўтворацца новыя цыбуліны-дзеткі, што дазваляе ажыццяўляць вегетатыўнае размнажэнне.