Carol of the Bells | |
---|---|
Выканаўца | The Bird and the Bee[d] і Ширли Кламп[d] |
Дата выпуску | 1936 |
Жанр | народная музыка і калядная песня[d] |
Мова песні | англійская |
Аўтар | Пятро Вільгоўскі[d] |
Прадзюсар |
Carol of the Bells (даслоўна з англійскай Калядка званочкаў) — калядная песня, якая з'яўляецца адаптацыяй украінскай народнай песні Шчэдрык. Найбольшую вядомасць набыла праз створаную ў 1914 годзе апрацоўку ўкраінскага кампазітара Міколы Леянтовіча. Аўтарам англійскага тэксту з'яўляецца Пітэр Джэй Вільгоўскі, таксама ўкраінец паводле паходжання. З цягам часу песня пабачыла шэраг апрацовак у самых розных музычных стылях: класічным, метал, кантры, рок, поп і інш. Яна часта выкарыстоўвалася ў фільмах, тэлевізійных шоу і пародыях.