Colossal Cave Adventure | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчыкі | William Crowther[d] і Don Woods[d] |
Дата выпуску | 1976 |
Жанры | interactive fiction[d] і text-based video game[d] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | William Crowther[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | UNIX-падобная аперацыйная сістэма, мейнфрэйм[d], PDP-10[d] і Commodore 64[d] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
![]() |
«Colossal Cave Adventure» (таксама вядомая як Adventure або ADVENT) — тэкставая камп’ютарная гульня ў жанры квэст, найстарэйшая ў гэтым жанры. Першую версію «Colossal Cave Adventure» распрацаваў у 1975 годзе для мэйнфрэйма PDP-10 праграміст і спелеолаг Уільям Краўдэр . Вялікую вядомасць атрымала версія гульні, дапрацаваная ў 1977 годзе іншым праграмістам Донам Вудсам ; у наступныя гады рознымі распрацоўшчыкамі было створана мноства іншых, удасканаленых версій гульні на розных сістэмах.
Гульня выкарыстоўвае выключна тэкставы інтэрфейс , і гулец узаемадзейнічае з ёй з дапамогай простых тэкставых каманд. Пад кіраваннем гульца знаходзіцца персанаж, які абследуе сістэму пячор, дзе схаваны скарбы; задача гульца — знайсці скарбы і выбрацца з імі з пячоры, атрымаўшы як мага большую колькасць ачкоў. Асноўная частка лабірынта даволі дакладна апісвае тапалогію некаторых з Мамантавых пячор у Кентукі.
«Colossal Cave Adventure» з’яўляецца першым узорам interactive fiction у гісторыі і родапачынальнікам як гэтага жанру, так і жанру квэстаў у цэлым. Акрамя гэтага, «Colossal Cave Adventure» з’яўляецца адпраўной кропкай у эвалюцыі і іншых жанраў камп’ютарных гульняў — камп’ютарных ролевых гульняў , roguelike і MUD .[1]