Counter-Strike 2 | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Valve Corporation |
Выдавец | Valve Corporation |
Частка серыі | Counter-Strike[d] |
Дата анонсу | 22 сакавіка 2023[1] |
Дата выпуску | 27 верасня 2023[2][3] |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Жанр | шутар ад першай асобы[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows і Linux[4] |
Гульнявы рухавік | Source 2[d][1] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
«Counter-Strike 2» (з англ. — «Контрудар 2») ― шматкарыстальніцкая відэагульня ў жанры тактычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная кампаніяй Valve з выкарыстаннем рухавічка Source 2.[5][6] З’яўляецца 5-й гульнёй у серыі Counter-Strike . Перыяд распрацоўкі застаецца невядомым. Valve анансавала гульню 22 сакавіка 2023 года на сваім канале YouTube, абвясціўшы, што яна выйдзе ўлетку 2023 года. Кампанія заявіла, што правядзе абмежаваны тэст для Counter-Strike 2 у сакавіку 2023 года, даступны толькі для Windows. Аб’ява з’явілася праз некалькі тыдняў пасля чутак пра сіквел Counter-Strike: Global Offensive .[7][8]