Deep Purple | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хард-рок, псіхадэлічны рок[1], хэві-метал[2], прагрэсіўны рок і classic rock[d] |
Краіны | |
Адкуль | Лондан, Англія і Хартфард |
Мовы песень | англійская |
Лэйблы | Polydor Records[d], EMI, Warner Music Group, Tetragrammaton Records[d], EMI Records[d], Edel Records[d], Bertelsmann Music Group[d], BMG Rights Management[d], Warner Bros. Records[d], Aquarius Records[d] і Harvest[d] |
Склад | |
deeppurple.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Deep Purple» (бел.: Дип Пёрпл[3], МФА: [diːp ˈpɜː.pl̩]) — брытанскі рок-гурт, заснаваны ў 1968 годзе ў Хартфардзе, Англія, і які лічыцца адным з самых прыкметных і ўплывовых у хард-року 1970-х гадоў. Музычныя крытыкі лічаць «Deep Purple» аднымі з заснавальнікаў хард-рока і высока ацэньваюць іх уклад у яго развіццё. У 2020 годзе брытанскі часопіс «Classic Rock » уключыў гурт у спіс «50 найвялікшых рок-гуртоў усіх часоў»[4]. Музыкі «класічнага» складу «Deep Purple» (у прыватнасці, гітарыст Рычы Блэкмар, клавішнік Джон Лорд, бубнач Іэн Пэйс ) лічацца крытыкамі інструменталістамі-віртуозамі[5][6][7].