Diablo III | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Blizzard Entertainment[6] |
Выдаўцы | Blizzard Entertainment і Activision[6] |
Лакалізатар | Blizzard Entertainment |
Частка серыі | Diablo[d] |
Дата выпуску |
![]() |
Версія | 1.0.2 |
Апошняя версія |
|
Жанры | action/RPG, dungeon crawl[d], hack and slash[d] і камп’ютарная ролевая гульня[d][6] |
Узроставыя рэйтынгі |
BBFC: 15[2] ESRB: M[3] USK: 16 |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Leonard Boyarsky[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows[4], Mac OS X[4] |
Гульнявы рухавік | уласны |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская і руская |
Носьбіт | DVD[5] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
«Diablo III» — камп’ютарная гульня ў жанры Action/RPG, распрацаваная кампаніяй «Blizzard Entertainment» для платформ Microsoft Windows і Mac OS X[4]; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляў[8]. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.
Гульня з’яўляецца часткай серыі гульняў «Diablo» і прамым працягам «Diablo II». Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым Санктуарыі[9] (англ.: Sanctuary — свяцілішча, сховішча), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з’яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.
Гульня была анансавана на выстаўцы «Blizzard Entertainment Worldwide Invitational» у Парыжы 28 чэрвеня 2008 года[10], бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 года[11].
15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года — рускамоўная версія гульні[12]. 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на «World of Warcraft» атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў «Diablo III» разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПК[13], за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій[14].
Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59,99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.