Dropkick Murphys | |
---|---|
![]() «Dropkick Murphys» на фестывалі ў Лідсе, Англія, 2005 год. | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | фолк-рок і кельтык-панк[d] |
Краіны | |
Адкуль | Куінсі[d] |
Лэйблы | Hellcat Records[d] |
Склад | |
dropkickmurphys.com | |
![]() |
«Dropkick Murphys» (вымаўляецца [ˈdɹɒpkɪk ˈmɜːfɪz]) — амерыканскі кельцік-панк -гурт. Калектыў быў заснаваны ў 1996 годзе Майкам Маккалганам, Кенам Кейсі і Рыкам Бартанам у Бостане, Масачусетс. На творчасць гурта паўплывалі такія калектывы, як «The Clash», «The Pogues», AC/DC, «Swingin’ Utters» і «Stiff Little Fingers »[1]. Песні групы папулярныя сярод шматлікіх сацыяльных рухаў, грамадзскіх арганізацый і актывістскіх субкультур. На працягу творчага шляху склад калектыву неаднаразова змяняўся. Былыя ўдзельнікі «Dropkick Murphys» самі ўтварылі іншыя вядомыя гурты.
Усе ўдзельнікі «Dropkick Murphys» шануюць культурныя і гістарычныя традыцыі ірландскага народа. Калектыў штогод выступае ў Бостане на нацыянальным свяце Дня святога Патрыка[2][3][4][5].
Некаторыя песні гурта сталі папулярныя ў спартовым асяроддзі, у прыватнасці сярод хакейных і бейсбольных клубаў, і часта гучаць падчас правядзення дамашніх матчаў і чэмпіянатаў[6][7][8].