Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Drupal | |
---|---|
![]() | |
Тып | Content Management Framework |
Аўтар | Dries Buytaert[d] |
Распрацоўшчык | Дрыс Байтаерт (Dries Buytaert) і супольнасць распрацоўшчыкаў |
Напісана на | PHP |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 15 студзеня 2001 |
Апошняя версія |
|
Тэставая версія |
|
Ліцэнзія | GNU General Public License |
Сайт | drupal.org |
![]() |
Drupal(Дру́пал) — свабодны вэб-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам для стварэння сістэм кіравання кантэнтам (англ.: content management system, CMS), напісаны на PHP. Распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL. Выкарыстоўваецца ў якасці сервернай часткі для, прынамсі, 2,1 % усіх вэб-сайтаў у свеце[3], у межах ад персанальных блогаў да карпаратыўных, палітычных і ўрадавых сайтаў, уключаючы whitehouse.gov і data.gov.uk. Таксама выкарыстоўваецца для кіравання ведамі і дзелавога супрацоўніцтва.
Стандартны рэліз Drupal, вядомы як ядро Drupal, утрымлівае асноўныя магчымасці, характэрныя для сістэм кіравання змесцівам. Яны ўключаюць рэгістрацыю і абслугоўванне ўліковага запісу, кіраванне меню, каналы RSS, настройкі макета старонкі і адміністраванне сістэмы. Drupal можа выкарыстоўвацца як для сайтаў-візітовак, блогаў, інтэрнэт-форумаў, так і для сайтаў супольнасці, якія прадугледжваюць сгенераванае карыстальнікамі змесціва.
На красавік 2013 года існуе больш за 21 400[4] свабодных, унесеных супольнасцю, дадаткаў, вядомых як модулі, якія даступныя, каб змяняць і пашыраць здольнасці ядра Drupal, і дадаваць новыя магчымасці ці наладжваць паводзіны і выгляд Drupal. З-за гэтай падключальнай пашыральнасці і модульнай канструкцыі Drupal апісваецца як CMF. Drupal таксама апісваецца як платформа інтэрнэт-праграм, паколькі яна задавальняе агульнапрынятым патрабаванням характарыстык для такіх платформ.
Хоць Drupal прапануе складаны праграмны інтэрфейс для распрацоўшчыкаў, усталяванне базавага вэб-сайта і кіраванне ім не патрабуе навыкаў праграмавання[5].
Drupal працуе на любой вылічальнай платформе, якая падтрымлівае вэб-сервер, здольны апрацоўваць PHP (у тым ліку Apache, IIS, Lighttpd, Hiawatha, Cherokee або Nginx) і базы даных (такія як MySQL, MongoDB, MariaDB, PostgreSQL, SQLite, або Microsoft SQL Server) для захоўвання змесціва і налад. Drupal 6 патрабуе PHP 4.4.0+, а Drupal 7 патрабуе PHP 5.2.5 або вышэй.[6]