EVE Online | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык |
![]() |
Выдавец |
SSI (да снежня 2003 года), CCP Games |
Дата выпуску | 6 мая 2003 года[1] |
Версія | 7.22.344784[2] (Crucible 1.2.2) |
Апошняя версія |
|
Жанр | MMOG |
Узроставыя рэйтынгі |
ESRB: T (Teen) PEGI: 12+ |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы |
Windows 2000/XP/Windows 7/Vista, Mac OS X; Linux да 10 сакавіка 2009 |
Гульнявы рухавік | Carbon Engine |
Рэжым гульні | Шматкарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская[4], нямецкая[4], руская[4], французская[4], карэйская[4], японская мова[4] і іспанская |
Носьбіты | лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Сістэмныя патрабаванні |
Intel Core 2 Duo/ AMD Athlon 3600+ x2, 1 Гб RAM, 128 Mb 3D-паскаральнік сумяшчальны з DirectX 9, 20 Gb на цвёрдым дыску |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
EVE Online (МФА: [iːv ˈɒnˌlaɪn]) — масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня з элементамі ролевай гульні, стратэгіі і касмічнага сімулятара. Гульня распрацавана ісландскай кампаніяй CCP Games. З мая па снежань 2003 выдавалася Simon & Schuster Interactive[5] (пасля CCP выкупіла правы на распаўсюджванне). Гульнявы кліент, дадаткі і абнаўленні да яго распаўсюджваюцца бясплатна, ігракі ж аплачваюць толькі сталую падпіску.
EVE Online часта завуць самай масавай MMOG з-за таго, што ўсе яе падпісчыкі з усіх краін свету, акрамя ігракоў з Кітая, выкарыстоўваюць для гульні адзін і той жа гульнявы сервер. Асобны сервер у краіне быў запушчаны з-за асаблівасцяў заканадаўства. Аўдыторыя гульні складае прыкладна 330 000 актыўных, гэта значыць тых, хто аплачвае падпіску[6] (пік актыўнасці 60 453 іграка адначасова па даных на 6 чэрвеня 2010 года[7]). Перазапуск асноўнага гульнявога сервера Tranquility паходзіць кожны дзень з 11:00 па 11:30 UTC (з 14:00 да 14:30 па мінскім часе; аднак для запланаваных установак патчаў час можа быць павялічаны).
Для аперацыйных сістэм Linux і Mac OS X кліент гульні ўяўляў сабою «абгорнуты» ў Cedega (распаўсюджваецца бясплатна праз сайт CCP Games) трохі зменены распрацоўшчыкамі кліент гульні для Windows.
З 10 сакавіка 2009 года з выхадам абнаўлення «Apocrypha» выпуск асобных Linux кліентаў быў спынены[8]. Тым не менш, Linux карыстальнікі могуць карыстацца версіяй для Windows з дапамогай Wine[9].