Electronic Entertainment Expo | |
---|---|
Статус | Актыўная |
Галіна | Індустрыя камп'ютарных гульняў |
Месца правядзення | Los Angeles Convention Center |
Горад/вобласць | Лос-Анджэлес |
Краіна | Злучаныя Штаты Амерыкі |
Дата першага правядзення | 1995 |
Дата апошняга правядзення | 2019 |
Арганізатар | Entertainment Software Association |
Наведвальнасць | [1] | 45 600 (2010 год)
Вэб-сайт | Electronic Entertainment Expo |
Electronic Entertainment Expo (бел.: Выстаўка электронных забаў, скар. E³ ці E3) (з 2006 па 2008 год — E³ Media and Business Summit) — найбуйнейшая ў свеце штогадовая выстаўка-шоу індустрыі камп’ютарных відэагульняў. Тут распрацоўшчыкі гульняў, выдаўцы, вытворцы праграмнага і апаратнага забеспячэння прадстаўляюць камп’ютарныя і відэагульні, гульнявыя прыстаўкі, камп’ютарную электроніку і аксэсуары.
У першую чаргу E³ — выстаўка для журналістаў і аматараў гульняў, у адрозненне ад прафесійнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў Game Developers Conference (GDC), якая штогод праходзіць у маі ў Сан-Хасэ, Каліфорнія.
Па завяршэнні кожнай выстаўкі якасць прадстаўленых прадуктаў ацэньваецца незалежнай камісіяй, якая раздае ўзнагароды Game Critics Awards. Узнагароджваюцца лепшыя ідэі, гульні, прэзентацыі і гульнявая электроніка, а таксама называюцца прэзентацыі і прадукты, які найбольш расчаравалі наведвальнікаў выстаўкі.