FilmAffinity | |
---|---|
URL | filmaffinity.com |
Тып сайта | база даных фільмаў, тэлевізійных фільмаў і тэлесерыялаў |
Рэгістрацыя | апцыянальная |
Мова(-ы) | англійская, іспанская |
Размяшчэнне сервера | Мадрыд, Іспанія |
Аўтар | Пабла Курт Верду Шуман, Даніэль Нікалас |
Пачатак працы | 2002 |
Бягучы статус | працуе |
Рэйтынг Alexa | 2 007[1] |
«FilmAffinity» — вэб-сайт з рэкамендацыямі па фільмах, створаны ў 2002 годзе ў Мадрыдзе (Іспанія) кінакрытыкам Пабла Куртам Верду Шуманам і праграмістам Даніэлем Нікаласам[2]. Па стане на 2016 год на сайце было пералічана 125 000 фільмаў і серыялаў і было 556 000 аглядаў, напісаных яго карыстальнікамі[3].
Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць ацэньваць фільмы, знаходзіць рэкамендаваныя фільмы на падставе сваіх асабістых рэйтынгаў, ствараць любыя спісы фільмаў і — у іспанскай версіі — пісаць агляды. Сайт таксама ўключае інфармацыю аб змесціве асноўных стрымінгавых сэрвісаў, такіх як Netflix, HBO, Movistar+, Filmin і Rakuten TV.
Адзначаецца, што карыстальнікі FilmAffinity, зазвычай ацэньваюць фільмы больш жорстка, чым карыстальнікі IMDb, што прыводзіць да стабільна больш нізкіх сярэдніх балаў[4].
Сайт мае 3 мільёны ўнікальных карыстальнікаў у Іспаніі, што складае 70% ад агульнага трафіку, і абслугоўвае больш за 47 мільёнаў старонак у месяц па ўсім свеце. Рэклама з’яўляецца адзіным прыбыткам сайта, у агульнай складанасці больш за паўмільёна долараў штогод[5].