Gasteracantha — род аранеаморфных павукоў з сямейства павукі-кругапрады (Araneidae). Гэтыя павукі могуць дасягаць памераў да 3 см у дыяметры (вымяраецца ад шыпа да шыпа).
Часта ярка афарбаваныя калючыя шарападобныя павукі маюць шырокае, цвёрдае брушка, якое можа быць белым, аранжавым або жоўтым з чырвонымі меткамі[1]. Самая яркая асаблівасць будовы — некалькі буйных выступаў на брушку ў самак павукоў, якія нагадваюць шыпы. У самцоў, меншых па памеры, гэтыя выступы адсутнічаюць[2].
Прадстаўнікі роду, як правіла, бясшкодныя для чалавека[3].
- ↑ Beneficial spiders in the landscape: #23 Spiny Orb Weaver Spider (нявызн.). aggie-horticulture.tamu.edu. Beneficials in the Garden & Landscape. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2017.
- ↑ Weber, Lynne; Weber, Jim. Nature Watch Austin: Guide to the Seasons in an Urban Wildland (англ.). — Amazon Digital Services LLC: Texas A&M University Press (англ.) (бел., 2011. — С. 128.
- ↑ Urban Spider Chart (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2019.