Habemus Papam (літар. у нас ёсць Папа) — лацінская формула, якая ўзвяшчае пра тое, што абраны новы Папа Рымскі:
Annuntio vobis gaudium magnum: habemus Papam — Eminentissimum ac Reverendissimum Dominum, Dominum (імя), Sanctae Romanae Ecclesiae Cardinalem, (прозвішча), qui sibi nomen imposuit (новае імя Папы).
У беларускім перакладзе: Абвяшчаю вам вялікую радасць: у нас ёсць Папа — правялебны і высокашаноўны пан, пан (імя), кардынал Святой Рымскай Царквы (прозвішча), які прыняў сабе імя (новае імя Папы).
Гэту формулу ўзвяшчае кардынал-протадыякан з цэнтральнага балкона (т.зв. «Ложы блаславення») Сабора Святога Пятра. Пасля гэтага выносяць Крыж, і выходзіць новы Папа Рымскі, які абвяшчае «Urbi et orbi» (гораду і свету).
На Канклаве 2013 года — Habemus Papam абвяшчаў кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран 13 сакавіка 2013 пасля абрання Папы Рымскага Францыска.