Hollywood Undead | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | рэп-рок[1] і ню-метал[2] |
Краіны | |
Адкуль | Лос-Анджэлес |
Лэйблы | A&M Octone Records[d], Polydor Records[d] і Universal Music Group |
Склад | |
hollywoodundead.com (англ.) | |
![]() |
Hollywood Undead (з англ.: «Галівудская нечысць») — амерыканскі рок-гурт з Лос-Анджэлеса, заснаваны ў 2005 годзе. Творчасць калектыву грунтуецца на змешванні рок-музыкі з хіп-хопам і, адпаведна, у асноўным класіфікуецца як рэп-рок.
На дадзены момант гурт выпусціў восем студыйных альбомаў: Swan Songs (2008), American Tragedy (2011), Notes from the Underground (2013), Day of the Dead (2015), Five (2017), New Empire, Vol. 1 (2020), New Empire, Vol. 2 (2020), Hotel Kalifornia (2022), тры міні-альбомы: Swan Songs B-Sides EP, Swan Songs Rarities EP і PSALMS. А таксама зборнікі Desperate Measures (2009) і American Tragedy Redux (2011). Удзельнікі гурта на канцэртах і фотасесіях носяць маскі. Усяго было прададзена больш за 10 мільёнаў копій альбомаў гурта па ўсім свеце. У студзені 2013 года дэбютны альбом Swan Songs атрымаў плацінавую сертыфікацыю ад Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній[3].