Homo ergaster (бел.: Чалавек, які працуе) — выкапнёвы від людзей, які ўзнік ў Афрыцы 1,8 млн гадоў таму ў выніку эвалюцыі Homo habilis або Homo rudolfensis[1]. Разглядаецца як прамежкавае звяно паміж аўстралапітэкамі і Homo erectus, часам апісваецца як афрыканскі падвід[2]пітэкантрапаў[3] (лац.: Homo erectus ergaster), аднак усё большая колькасць даследчыкаў схільныя вылучаць іх ад неафрыканскіх прадстаўнікоў чалавечага роду, якія жылі ў прамежку 1,8—1,5 мільёна гадоў назад — час існавання Homo ergaster.