Акронім INRI (лац.: IESVS NAZARENVS REX IVDÆORVM) уяўляе сабой лацінскі надпіс, які абвяшчае «Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі». У Евангеллі паводле Яна 19:20 гаворыцца, што гэты надпіс падчас распяцця Ісуса быў напісаны на трох мовах — іўрыце, латыні, і на грэчаскай. На грэчаскай версіі ΙΝΒΙ прадстаўляе грэч. Ἰησοῦς ὁ Ναζωραῖος ὁ Bασιλεὺς τῶν Ἰουδαίων.
У Новым Запавеце Ісус згадваецца як Цар Іўдзейскі, як у пачатку Свайго жыцця, дык і ў канцы. У грэчаскай мове кайнэ Новага Запавету, напрыклад у Евангеллі паводле Яна 19:3, гэты тытул запісаны як грэч. βασιλεὺς τῶν Ἰουδαίων.