Jefferson Airplane | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | рок-музыка, псіхадэлічны рок, псіхадэлічны фолк[d], блюз-рок, гаражны рок[d], прагрэсіўны рок, эйсід-рок[d] і хард-рок |
Гады |
1965—1972 (Узнаўленне: 1989, 1996) |
Краіна | ЗША |
Адкуль | Сан-Францыска |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | RCA Victor[d] |
Склад | |
jeffersonairplane.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Jefferson Airplane» («Джэферсан Эрплейн») — амерыканскі рок-гурт з Сан-Францыска, піянер псіхадэлічнага року, культавая група эпохі хіпі.
У 1960-я гады «Jefferson Airplane» быў адным з самых запатрабаваных і высокааплатных рок-гуртоў у свеце. Ён адзначыўся выступамі на трох вядомых амерыканскіх рок-фэстах 1960-х гадоў: Мантэрэй (1967), Вудстак (1969) і Альтамонте (1969). Акрамя таго, гурт стаў хэдлайнерам першага фестывалю на востраве Уайт .
Альбом 1967 года Surrealistic Pillow прынёс гурту міжнароднае прызнанне. Дзве кампазіцыі з альбома («Somebody to Love» і «White Rabbit») сталі міжнароднымі хітамі і увайшлі ў спіс «500 найвялікшых песень усіх часоў па версіі часопіса «Rolling Stone» ».
Гурт некалькі разоў адраджаўся пад імем «Jefferson Starship», а затым проста «Starship». «Jefferson Airplane» быў уведзены ў Зал славы рок-н-ролу ў 1996 годзе.