Зорка | |
---|---|
![]() Інфрачырвоны (злева) і ультрафіялетавы (справа) дыяпазоны | |
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Кеплер |
Дата адкрыцця | 2011 |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Прамое ўзыходжанне | 20гадз 06мін 15.457с |
Схіленне | +44° 27′ 24.457″ |
Сузор’е | Лебедзь |
Астраметрыя | |
Уласны рух (μ) |
RA: -9.9 mas у год Dec: -10.5 mas у год |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 1,43 M☉ |
Радыус | 1,58 R☉ |
Тэмпература | 6750 ± 120 K |
Свяцільнасць | 4,7 L☉ |
Крыніцы: [1] |
KIC 8462852 (Зорка Табі, радзей Зорка Баяджан[2]) — зорка ў сузор'і Лебедзя[3]. Знаходзіцца на адлегласці 1488 светлавых гадоў ад Сонца. Зорка пакуль не мае афіцыйнай назвы, нефармальна яе называюць паводле імя першага аўтара артыкула, дзе яна была апісана, Табеты Баяджан .
У верасні 2015 года некалькі астраномаў апублікавалі вынікі даследаванняў змен свяцільнасці зоркі[1], якія прыцягнулі ўвагу сусветных СМІ. Рэгістрацыя такіх змен праводзілася касмічнай абсерваторыяй Кеплер у рамках праграмы па пошуку экзапланет. Звычайна, з-за праходжання планет перад зоркай, яе святло нязначна цьмянее на кароткі час, што паўтараецца праз рэгулярныя інтэрвалы. Але зорка KIC 8462852 з'яўляецца выключэннем: яе свяцільнасць падала на велічыню да 22 працэнтаў, прычым такія падзенні назіраліся на працягу розных адрэзкаў часу (ад 5 да 80 дзён), што прывяло да з'яўлення вялікай колькасці гіпотэз. Незвычайны характар крывых бляску гэтай зоркі быў заўважаны валанцёрамі Planet Hunters - краўдсорсінгавага праекта па пошуку экзапланет у дадзеных тэлескопа Кеплер, асобныя з якіх сталі сааўтарамі выніковага артыкула.
Побач с зоркай на адлегласці бачна яшчэ адна зорка. Незразумела, ці гэта аптычна-падвойная зорка альбо сапраўдная падвойная зорка. Патэнцыйны кампаньён з'яўляецца, калі знаходзіцца на той жа адлегласці, маламасіўнай зоркай ~0,4 М ○ спектральнага класа M2V на адлегласці 885 а. е.[1]