Kepler-22 b — экзапланета ля зоркі Kepler-22 у сузор'і Лебедь. Адносіцца да тыпу мінінептунаў. Гэта першая пацверджаная экзапланета, знойдзеная касмічным тэлескопам «Кеплер» (НАСА), якая знаходзіцца ў прыгоднай для жыцця зоне сонцападобнай зоркі[1]. Планета была пацверджана наземнымі назіраннямі. Для пацверджання планетнай прыроды Kepler-22 b быў выкарыстаны метад, які складаецца ў выключэнні усіх магчымых ілжывых варыянтаў, якія могуць імітаваць транзіты планет.