Kotlin | |
---|---|
Семантыка | мультыпарадыгменная |
З’явілася ў | 2011 |
Аўтар(ы) | JetBrains |
Пашырэнне файлаў | .kt, .kts, .ktm |
Тыпізацыя даных | статычная, строгая, з вывадам тыпаў |
Зведала ўплыў | C#, Java, JavaScript, Python, Scala |
Ліцэнзія | Apache License 2.0 |
Сайт | kotlinlang.org/ (англ.) |
Kotlin (котлін) — кросплатформавая мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй і вывадам тыпаў. Kotlin выкарыстоўвае JVM для кампіляцыі і з’яўляецца цалкам сумяшчальнай з кодам Java. Таксама Kotlin можна скампіляваць у JavaScript для фронтэнд праграм або ў машынны код іншых платформ з выкарыстаннем LLVM.
Назва мовы паходзіць ад вострава Котлін у Фінскім заліве. Каманда распрацоўшчыкаў вырашыла назваць яго ў гонар вострава, гэтак жа як Java была названа ў гонар інданезійскага вострава Ява[1] (аднак Java была названа ў гонар кавы, а не ў гонар вострава).
Распрацоўка Kotlin пачалася ў 2010 годзе. Кампанія JetBrains прадставіла Kotlin у ліпені 2011 года. Аўтары мовы ставілі сваёй мэтай стварыць мову, якая была б больш лаканічнай і тыпабяспечнай, чым Java, і прасцейшай, чым Scala. Кіраўнік JetBrains Дзмітрый Жэмераў паведамляў, што большасць моў не мела тых функцый, якія яны шукалі, за выключэннем Scala, аднак павольны час кампіляцыі Scala таксама быў недахопам.
У лютым 2012 года JetBrains зрабіла Kotlin свабоднай пад ліцэнзіяй Apache 2.0.[2]
Версія Kotlin 1.0 была выпушчана 15 лютага 2016 года. Яна лічыцца першым афіцыйна стабільным выпускам, і JetBrains абавязаўся забяспечыць доўгатэрміновую зваротную сумяшчальнасць, пачынаючы з гэтай версіі.
На канферэнцыі Google I/O 2017 Google анансавала падтрымку Kotlin на Android.[3] 7 мая 2019 года Google абвясціў, што мова праграмавання Kotlin цяпер з’яўляецца пажаданай мовай для распрацоўкі дадаткаў для Android.[4]
Многія вядомыя кампаніі выкарыстоўваюць Kotlin, сярод іх Google[5], Amazon[6], Shazam[7], Pinterest[8], Netflix[9], Uber[10], Coursera[11], Pivotal[12], Allegro[13], OLX[14].