Leporillus conditor — адзін з відаў грызуноў сямейства мышыных.
Даўжыня цела ад 14 да 20 см, хваста — 13—18 см, вага — ад 180 да 450 г[1]. Мех кароткі і густы карычневага колеру, пераходзіць на бруху ў белы. Морда доўгая і вострая, астатняя частка цела акруглай формы. Заднія канечнасці значна даўжэй пярэдніх. Доўгі, пакрыты валасамі, хвост з махрой на канцы.
Сілкуецца пераважна раслінным кормам, радзей дробнымі насякомымі. Грамадскія жывёліны, трымаюцца парамі альбо групамі.
Размнажэнне адбываецца ў сязон даждоў. Самка нараджае ад 4 да 6 дзіцянятак. У год бывае некалькі памётаў.
Эндэмік Аўстраліі[2]. Натуральнае асяроддзе пасялення — сухая саванна.
Зноскі