Lindemann | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | індастрыял-метал |
Гады | 2015 — цяп. час |
Краіны |
![]() ![]() |
Адкуль | Германія |
Мова песень | англійская |
Лэйбл | Warner Music Group |
Склад |
Ціль Ліндэман Петэр Тэктгрэн |
skillsinpills.com |
Lindemann — метал-праект, які быў створаны 4 студзеня 2015 года Цілем Ліндэманам і Петэрам Тэктгрэнам. Гурт быў названы ў гонар прозвішча аднаго з удзельнікаў. Музычны стыль гурта адносіцца да індастрыял-метала.
Першая сустрэча Ліндэмана і Тэктгрэна адбылася ў 2000 годзе ў Швецыі. Ліндэман быў разам з клавішнікам Rammstein — Крысціянам Лорэнцам. Петэр прадухіліў бойку паміж членамі групы Rammstein і байкерамі[1]. З таго часу Ціль і Петэр хацелі стварыць супольны праект, але не маглі знайсці больш прыдатнага для гэтага часу.
Калі калектыў Rammstein у 2013 годзе сышоў на перапынак, Ціль і Петэр скарысталіся гэтым. 4 студзеня 2015 года, у 52 дзень нараджэння Ціля Ліндэмана, у Facebook быў анансаваны праект Lindemann. Гэта суправаджалася агульнай выявай, на якой Ціль і Петэр былі прадстваўлены ў якасці маладых.
Дэбютны альбом Skills in Pills запісваўся год у студыі гуказапісу Петэра. Першай песняй, напісанай для альбома, стала Ladyboy[2]. У працы над песняй That’s My Heart прыняў удзел Clemens Wijers, музыкант нідэрландскай сімфонік-блэк-метал-групы Carach Angren[3].
28 мая выйшлі сінгл і кліп Praise Abort. Песня дэбютавала ў нямецкім iTunes на 56 месцы[4][5]. Альбом Skills in Pills выйшаў 23 чэрвеня 2015 года і заняў першае месца ў нямецкім чарте[6][7] Тэктгрэн і Ліндэман лічаць магчымымі канцэрты у падтрымку альбома.[8][9]. На дадзены момант удзельнікі дуэта запісваюць новыя альбомы сваіх асноўных груп.
9 лістапада 2016 года ў Гамбурге Ціль і Петэр падчас канцэрта Pain выканалі песню Praise Abort[10][11][12]
У канцы верасня 2018 года ў Расіі, Казахстане і Украіне быў анансаваны літаратурна-музыкальны тур Messer у падтрымку выхаду аднайменнай кнігі вершаў Ціля Ліндэмана на рускай мове[13][14]. Усе падрабязнасці мерапрыемства трымаліся ў сакрэце. Вядомым было толькі тое, што суправаджаць Ліндэмана будзе Петэр Тэктгрэн. Гэта дало падставу для здагадак аб імаверным канцэртным выступленні праекта Lindemann. Чаканні спраўдзіліся 1 снежня 2018 года, калі ў Кіеве прайшло першае выступленне. Далей каманда наведала Санкт-Пецярбург, Маскву, Нур-Султан, Новасібірск, Іркуцк ды Самару. Апроч Петэра і Ціля канцэрт суправаджалі музыканты Pain: Greger Andersson, Jonathan Olsson, Sebastian Mogren Tägtgren.
Фота ды відэаздымка на мерапрыемствах былі катэгарычна забаронены. Аднак, рэжысёр кліпаў Rammstein і Lindemann Зоран Біхач, які быў на ўсіх канцэртах падчас тура, як мінімум, фатаграфаваў. Таксама на канцэрце ў Маскве быў іншы фатограф, Matthias Matthies, дзякуючы якому ў інтэрнэце з’явіліся два прыгожых фотаздымка.