Lithops (грэч. λίθος, «камень» + грэч. όψις, «твар», Lithops) — род сукулентных раслін сямейства Aizoaceae.
У цяперашні час вылучаюць больш за 30[1] відаў гэтага роду. Паходзіць з пясчаных і камяністых пустынь Намібіі, ПАР і Батсваны. Парасткі прадстаўляюць сабой два зрослых тоўстых лісты, падзеленых неглыбокай шчылінай, з якой з’яўляецца кветканос і новае лісце. Памер да 5 см у вышыню і шырыню. Кветкі белыя або жоўтыя (зрэдку аранжавыя), 2,5—3 см у дыяметры, часам духмяныя, у культуры цвіце літопс у жніўні (часам і раней) — лістападзе.
- ↑ Lithops (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 30 верасня 2016.