Mark I (Mk. I) | |
---|---|
![]() | |
Класіфікацыя | танк |
Краіна |
![]() |
Баявая маса, т |
28,45 («самец»), 27,43 («самка») |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | William Tritton[d] і Walter Gordon Wilson[d] |
Вытворца | 1916 — 1917 |
Колькасць выпушчаных, шт. | 150 |
Войны | Першая сусветная вайна |
Асноўныя аператары |
![]() |
Габарыты | |
Даўжыня, мм |
8060 (без «хваста») 9910 (з «хвастом») |
Шырыня, мм |
4200 («самец»), 4380 («самка») |
Вышыня, мм | 2450 |
Дарожны прасвет, мм | 420 |
Браніраванне | |
Тып брані | сталёвая катання |
Карма вежы, мм/град. | 5-6 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 2 × 57-мм (6-фнт) «Гочкіс» L/40 |
Тып гарматы | наразная |
Кулямёты |
4 × 8-мм «Гочкіс», 4 × 7,7-мм «Вікерс», 1 × 8-мм «Гочкіс» |
Рухомасць | |
Тып рухавіка |
«Даймлер», карбюратарны, 6-цыліндравы, вадкаснага астуджэння |
Хуткасць па шашы, км/г | 6,4 |
![]() |
Mark I альбо Mk. I — брытанскі танк перыяду Першай сусветнай вайны. Распрацаваны ў 1916 годзе. Першы ў гісторыі танк, ужыты ў баявых дзеяннях (15 верасня 1916 года, Бітва на Соме). Родапачынальнік сямейства брытанскіх «ромбападобных» танкаў.
Рашэнне аб пабудове танкаў было прынята ў 1915 годзе, канчаткова першая мадэль танка была гатовая ў 1916, калі яна прайшла выпрабаванні, і першы заказ на 100 машын паступіў у вытворчасць. Танк быў даволі недасканалай баявой машынай, якая выпускалася ў двух мадыфікацыях — «самка» (англ. Female) (толькі з кулямётным узбраеннем) і «самец» (англ. Male) (кулямёты і дзве 57-мм гарматы).