Mars Pathfinder | |
---|---|
![]() | |
Заказчык |
![]() |
Аператар | Лабараторыя рэактыўнага руху |
Задачы | Даследаванне Марса |
Запуск | 4 снежня 1996 06:58:07 UTC |
Ракета-носьбіт | Delta II |
Стартавая пляцоўка | SLC-17 |
NSSDC ID | 1996-068A |
SCN | 24667 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса |
На старце: 850 кг[2] Пасля пасадкі: Пасадачны модуль: 264 кг, марсаход: 11,5 кг |
Магутнасць |
Пасадачны модуль 35 Вт Марсаход 13 Вт |
Крыніцы сілкавання | Сонечныя панэлі |
Тэрмін актыўнага існавання |
Запланаваны: 85 дзён Фактычны: 9 месяцаў і 23 дні |
Пасадка на нябеснае цела | 4 ліпеня 1997 ў 16:56:55 UTC |
Каардынаты пасадкі | 19°07′48″ пн. ш. 326°47′48″ у. д. / 19,13000° пн. ш. 326,79667° у. д.G |
Сайт праекта |
«Mars Pathfinder»[3] — амерыканская аўтаматычная пасадачная станцыя, даследаваўшая Марс у 1997 годзе. Станцыя складалася з пасадачнага апарата, пасля пасадкі перайменаванага ў Мемарыяльную станцыю Карла Сагана, і 11,5-кілаграмовага колавага рабатызаванага марсахода Sojourner[4], які стаў першым планетаходам, што паспяхова працаваў па-за межамі сістэмы Зямля-Месяц.
Станцыя была запушчана NASA 4 снежня 1996 года на ракеце-носьбіце Delta II, і села 4 ліпеня 1997 года ў марсіянскай даліне Арэс, у рэгіёне пад назвай раўніна Хрыса. Затым пасадачны модуль адкрыўся, вызваляючы марсаход, які меў правесці шмат эксперыментаў на паверхні Марса. Місія мела шэраг навуковых прыбораў для аналізу марсіянскай атмасферы, клімату і геалогіі, а таксама складу парод і глебы. Кіравала місіяй Лабараторыя рэактыўнага руху (JPL), падраздзяленне Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, якое адказвае за праграму NASA па даследаванні Марса.
Гэтая місія была першай з серыі місій на Марс з марсаходамі, і стала першым паспяховым марсіянскім пасадачным апаратам пасля таго, як два Вікінгі селі на Марс у 1976 годзе. Нягледзячы на тое, што Савецкі Саюз паспяхова адправіў планетходы на Месяц у рамках праграмы «Лунаход» у 1970-х гадах, яго марсіянскія місіі з марсаходамі праваліліся.
У дадатак да навуковых мэтаў, місія Mars Pathfinder была таксама місіяй праверкі розных інавацыйных тэхналогій, такіх як прызямленне з дапамогай падушкі бяспекі і аўтаматызаванае ўхіленне ад перашкод, якія пазней былі выкарыстаны ў місіі Mars Exploration Rover. Mars Pathfinder была таксама адметнай сваім надзвычай нізкім коштам у параўнанні з іншымі місіямі па даследаванню Марса. Першапачаткова місія была задумана як першая ў праграме Mars Environmental Survey (MESUR).