Melanthiaceae — сямейства аднадольных шматгадовых травяністых раслін, распаўсюджаных большай часткай у Паўночным паўшар'і[1]. У Сістэме класіфікацыі APG II гэта сямейства ставіцца да парадку Лілеякветныя. У больш ранніх сістэмах большасць родаў сямейства ўваходзіла ў склад сямейства Лілейныя[1].
Тры роды, якія раней разглядаліся ў складзе гэтага сямейства, Harperocallis McDaniel, Pleea Michx. і Tofieldia Huds., у 1995 годзе былі вылучаны А. Л. Тахтаджанам у асобнае сямейства Tofieldiaceae.
- ↑ а б Zomlefer, WB; NH Williams; WM Whitten; WS Judd (2001). "Generic circumscriptions and relationships in the tribe Melanthieae (Liliales, Melanthiaceae), with emphasis on Zigadenus: Evidence from ITS and TRNL-F sequence date". American Journal of Botany. 88 (9). Botanical Society of America: 1657–1669. Архівавана з арыгінала 20 ліпеня 2008. Праверана 2007-06-15.