Mercedes-Benz W114/W115

Mercedes-Benz W114/W115
Агульныя даныя
Вытворца: Сцяг ГерманііMercedes-Benz
Выпуск: 19681976
выраблена 1 919 056 адз.
Седан: 1 852 008
Купэ: 67 048
Клас: E
Іншыя абазначэнні: Mercedes-Benz 200/ 200D/ 220/ 220D/ 230/ 240D/ 250/ 280; 230С/ 250С/ 280С
Тып(ы) кузавы: седан (5-месцавы, падоўжаны 7-месцавы), купэ-хардтоп 4-месцавае
Платформа: W114/ W115
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік

Mercedes-Benz W114 / W115 — серыя легкавых аўтамабіляў бізнес-класа, якая выпускалася ў перыяд з 1968 па 1976. Таксама вядомы пад назвай "Штрых-восем" ( (ням.)"Strich-Acht" ці "/8")

Першая па-сапраўднаму масавая серыя легкавых аўтамабіляў кампаніі Mercedes-Benz - за ўвесь час вытворчасці было выпушчана каля двух мільёнаў асобнікаў гэтай мадэлі, прыкладна столькі ж, колькі і ўсе разам узятыя пасляваенныя аўтамабілі зробленыя кампаніяй Mercedes у 1945 - 1968. Усяго да 1976-га года было пабудавана 1 919 056 аўтамабіляў, у тым ліку 67 048 купэ.

У пачатку 1976 года серыя W114/W115 была заменена серыяй Mercedes-Benz W123, якая ўяўляла сабой яе далейшае развіццё. Па сутнасці, W114/W115 - папярэднік ўсіх сучасных «Мерседэсаў» E-класа.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne