Mirage 2000 | |
---|---|
фр.: Dassault Mirage 2000 | |
| |
Тып | знішчальнік |
Распрацоўшчык | Dassault Aviation |
Вытворца | Dassault Aviation |
Першы палёт | 10 сакавіка 1978 год |
Пачатак эксплуатацыі | 2 ліпеня 1984 год |
Статус | выкарыстоўваецца |
Эксплуатанты | |
Гады вытворчасці | 1983 - 2007 |
Адзінак выраблена | 614 |
Кошт адзінкі | 23 млн долараў ЗША |
Базавая мадэль | Mirage III |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Dassault Mirage 2000 — французскі шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення, распрацаваны ў 1970-х гадах фірмай Даcа. Асноўны баявы самалёт ВПС Францыі ў канцы XX — пачатку XXI. Знаходзіцца на ўзбраенні некалькіх краін Азіі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Зборачная лінія Mirage 2000 была спынена ў 2007 года пасля пастаўкі апошняга самалёта. Апошні Mirage 2000 быў пастаўлены ВПС Грэцыі 23 лістапада 2007. ВПС Францыі замяняюць Mirage 2000 шматмэтавым знішчальнікам Dassault Rafale, прынятым на ўзбраенне ВПС 27 чэрвеня 2006 года.