MySQL (май-эс-кью-эл)[6] — рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам.[6][7] Яе назва ўяўляе сабой спалучэнне імені дачкі сузаснавальніка MySQL Майкла Відэніуса (Май, англ.: My)[8] і назвы мовы запытаў SQL. Акрамя кіравання рэляцыйнымі базамі даных, MySQL забяспечвае доступ праз сеціва, стварэнне рэзервовых копій і кіраванне карыстальнікамі.
MySQL з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам у адпаведнасці з умовамі GNU General Public License, а таксама даступна пад рознымі прапрыетарнымі ліцэнзіямі. MySQL была створана ў 1995 годзе шведскай кампаніяй MySQL AB.
MySQL выкарыстоўваецца вялікай колькасцю папулярных сайтаў, такіх як Facebook,[9][10] Flickr,[11] MediaWiki,[12] Twitter,[13] і YouTube.[14] MySQL з’яўляецца кампанентам праграмнага стэка LAMP (абрэвіятура ад Linux, Apache, MySQL, Perl/PHP/Python), на якім пабудаваныя многія вэб-праграмы. Таксама MySQL выкарыстоўваецца ў такіх сістэмах кіравання змесцівам (CMS) як Drupal, Joomla і WordPress.
- ↑ Changes in MySQL 9.2.0 (2025-01-21, Innovation Release) — 2025. Праверана 22 студзеня 2025.
- ↑ Changes in MySQL 8.0.38 (2024-07-01, General Availability) — 2024. Праверана 1 ліпеня 2024.
- ↑ The mysql Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ The mysql Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 19 ліпеня 2018.
- ↑ а б в г д Supported Platforms: MySQL Database Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ а б What is MySQL? (нявызн.). MySQL 8.0 Reference Manual. Oracle Corporation. — «The official way to pronounce "MySQL" is "My Ess Que Ell" (not "my sequel"), but we do not mind if you pronounce it as "my sequel" or in some other localized way.» Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ DB-Engines Ranking of Relational DBMS (нявызн.). DB-Engines. solidIT consulting & software development GmbH. Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ History of MySQL (нявызн.). MySQL 8.0 Reference Manual. Oracle Corporation. — «MySQL is named after co-founder Monty Widenius's daughter, My.» Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ Sobel. Keeping Up (нявызн.)(недаступная спасылка). The Facebook Blog. Facebook (21 снежня 2007). — «[…] Facebook's data is stored in MySQL database servers […]» Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2009. Праверана 18 чэрвеня 2009.
- ↑ Matsunobu. MyRocks: A space- and write-optimized MySQL database (англ.) (нявызн.) ?. Facebook Engineering (31 жніўня 2016). — «At Facebook we use MySQL to manage many petabytes of data, along with the InnoDB storage engine […]» Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2020. Праверана 7 сакавіка 2020.
- ↑ Elliott-McCrea. Using, Abusing and Scaling MySQL at Flickr (нявызн.). code.flickr.com (8 лютага 2010). — «[…] at Flickr, MySQL is our hammer, and we use it for nearly everything. It's our federated data store, our key-value store, and our document store.» Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ Manual:MySQL (нявызн.). www.mediawiki.org. MediaWiki, The Free Wiki Engine. — «The MySQL and MariaDB database engines are the most commonly-used database backends for MediaWiki.» Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ Hashemi. The Infrastructure Behind Twitter: Scale(нявызн.). blog.twitter.com (19 студзеня 2017). — «SQL: This includes MySQL, PostgreSQL and Vertica. MySQL/PosgreSQL are used where we need strong consistency […]» Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ MySQL Customer: YouTube (нявызн.). MySQL.com. Oracle. Праверана 17 September 2012.