NASDAQ OMX Vilnius

NASDAQ OMX Vilnius (Віленская фондавая біржа, літ.: Vilniaus vertybinių popierių birža, VVPB; англ.: Vilnius Stock Exchange, VSE) — фондавая біржа ў Вільні, заснаваная ў 1993 годзе.

Гэта адзіная рэгулёўная біржа ў Літве. Біржа належыць групе OMX, якая таксама кіруе біржамі ў Хельсінкі і Стакгольме. Вільнюская фондавая біржа, сумесна з Рыжскай фондавай біржай і Талінскай біржай, з’яўляецца часткай аб’яднанага Балтыйскага рынку, створанага з мэтай мінімізацыі бар’ераў эстонскага, латвійскага і літоўскага біржавых рынкаў.

Капіталізацыя рынку акцый на Віленскай фондавай біржы складае 6,6 млрд еўра і 1 млрд еўра складаюць выпускі аблігацый (па стане на 9 лістапада 2006 года). Дырэктар і старшыня кіравання — Армінта Саладжэнэ (Arminta Saladžienė).


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne