Галактыка | |
![]() | |
Гісторыя даследавання | |
---|---|
Адкрывальнік | Уільям Гершэль |
Дата адкрыцця | 30 лістапада 1787 |
Абазначэнні | NGC 185 |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Прамое ўзыходжанне | 0гадз 38мін 57,6с |
Схіленне | +48° 20′ 14″ |
Адлегласць | 2 050 000 св. гадоў |
Бачная зорная велічыня mV | 9,3 |
Сузор’е | Касіяпея |
NGC 185 — карлікавая эліптычная галактыка ў сузор’і Касіяпея, знаходзіцца на адлегласці больш 2 мільёнаў светлавых гадоў[1]. NGC 185, як і NGC 147, з'яўляецца членам Мясцовай групы і спадарожнікам Туманнасці Андрамеды (M31). Адкрыта 30 лістапада 1787 года англійскім астраномам Уільямам Гершэлем.
У адрозненне ад большасці карлікавых эліптычных галактык, NGC 185 утрымвае маладыя зорныя скопішчы. Мяркуецца, што працэс фармавання зорак стаў малаактыўным у нядаўнім мінулым. NGC 185 мае актыўнае галактычнае ядро, і класіфікуецца як сейфертаўская галактыка II тыпа[2]. У галактыцы была знойдзена рэштка звышновай[3].
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) (англ.)