NGC 188

Зорнае скопішча
NGC 188
NGC 188
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Джон Гершэль
Дата адкрыцця 3 лістапада 1831
Абазначэнні NGC 188, OCL 309
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Рассеянае скопішча тыпу II2r
Прамое ўзыходжанне 00гадз 47мін 28,0с
Схіленне +85° 15′ 18″
Адлегласць 5400 св. гадоў[1]
(1660 парсек)
Бачная зорная велічыня (V) +8,1
Бачныя памеры (V) 15,0′
Сузор’е Цэфей

NGC 188 (іншае абазначэнне — OCL 309) — рассеянае скопішча ў сузор’і Цэфей.

Адно з найстарэйшых скопішчаў у нашай галактыцы, яго ўзрост ацэньваецца ў 5 мільярдаў гадоў. Першая ацэнка Алана Сендыджа была роўная 24 мільярдаў гадоў, а Бёрнхем ацэньвае ў 10-12 мільярдаў.

Скопішча складаецца прыкладна з 120 зорак. Знаходзіцца на адлегласці 6 тыс. светлавых гадоў Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».

Радыус ядра скопішча складае прыблізна 1,3 парсекаў, тым часам як агульны радыус складае 21 парсек[1].

  1. а б C. Bonatto, E. Bica, J.F.C. Santos Jr. Spatial dependence of 2MASS luminosity and mass functions in the old open cluster NGC 188 (англ.). Arxiv.org (22 лютага 2005). Праверана 28 мая 2016.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne